Касцёл у Дзярэчыне

Назад Домой
Upper bar
Першы уiкэнд красавiка я правеў на Слонiмшчыне. Гэта прыгожы й страражытны край са сваей сапраўдна блiскучай гiсторыяй. Сынкавiчы i Жыровiцы, Слонiм i Дзярэчын. Пра ўсе гэтыя месцы можна пicaць i размяўляць гадзiнамi. Асобую ўвагу я ўдзялiў Дзярэчыну (гэта раздiма маей жонкi). Мястэчка Дзярэчын i асабiста ягоны касцёл - адно з самых прыгожых на Беларусi. Я сфотаграфаваў касцел i пагавырыў з ксёндзам. Гэта было вельмi цiкава, але лепей за ўсё - з'ездiце самi i паглядзiце сваiмi вачамi. А я хачу вам прапранаваць матэтыял Пятра Марцiноўскага пра апошнiя паздеi, якiя адбылiся з гэтым файным касцёлам.

На паўночна-усходняй ускраiне Дзярэчына ўжо каля 100 гадоў узвышаецца прыгожы будынак з чырвонай цэглы - касцёл. Будаваўся ен напачатку XX стагоддзя і быў адкрыты для вернікаў у 1911 годзе. Ішлі гады... Перажыў ён дзьве сусветныя вайны, але заставаўся заўжды ўзнёслым, прыгожым, некранутым ні кулямі, ні снарадамі, хаця цэнтр мястэчка ў час Вялікай Айчыннай вайны быў спалены і разбураны ўшчэнт. Мілагучным голасам звана ён абуджаў наваколле, напамінаючы вернікам аб вечнасці.

Разбураны дахУ 1957 годзе памёр апошні пробашч парафіі, ксёндз Антоній Дзічканец. Праз некаторы час касцёл быў закрыты і працяглы час выкарыстоўваўся пад калгасны склад, дзе захоўваліся будаўнічыя матэрыялы, (цэмент, цэгла, дошкі), насенне лубіну і іншае.

Ніхто не клапацiўся аб яго рамонце, пагэтаму хутка рухнулі столь і дах, засталіся адны голыя сцены. Толькі непакорная вежа з крыжам горда глядзела ў космас, быццам збіралася назаўсёды пакінуць маці-зямлю.

Разбураная святыняБалюча было глядзець на яго смутак і адзіноту не толькі старажылам Дзярэчына i навакольных вёсак, але і маладым вяскоўцам, аб чым сведчаць радкі ранняга верша нашага паэта Мiхася Скоблы "Касцёл у Дзярэчыне".

На ўскрайку сяло хаатычна
ва ўсе распаўзлося бакі,
а ён—прыгажосцю гатычнай
стартуе ў высокі блакіт.
Расчынены сонцу, узнёслы,
відзён з навакольных дарог,
нібыта сабраўшыся ў космас,
з зямлёй развiтацца не змог.
А можа, таму не ляціцца,
што столькі ўжо вёснаў з вайны
дзіравая стрэха свіціцца.
маўчаць анямела званы...

Але юначы сум — светлы, і хлапечае вока заўважае не толькі жудасныя "рэбры прастрэленых крокваў", але і бярозку на карнізе вежы. I ў юнацкім захапленні пачынаючы паэт, які ў хуткiм часе заявіць аб сабе як аб самабытным таленце, радасна ўсклікне:

Здавалася б, мур і высокі,
зямлі ані грама, ды не!—
знайшліся жыццёвыя сокі,
для дрэўца на голай сцяне,

Вобраз гэтай тоненькай бярозкі—на сямі вятрах, якую шмат гадоў сілкавала сваімі жыццядайнымі сокамі паўжывая святыня, стаў прарочым: літаральна на вачах пачала адраджацца да новага жыцця і сама святыня. 3 адбудовай касцёла звязана незвычайная гісторыя.

Iрэна Кэрхнер-Жукоўская21 лістапада 1989 года ў далёкім Парыжы памерла дзярэчынская прыгажуня Ірэна Кэрхнер-Жукоўская, якая ў 1943 годзе была вывезена немцамі ў Германію. Сваім вызваленнем была абавязана французскім войскам. Так яна трапіла ў Парыж, уладкавалася на працу. Тут і сустрэў яе будучы муж —Жан Кэрхнер, які ў апошнiм лісце да мяне заўважае: "Абавязаны падкрэслiць, што яна дасканала размаўляла па-французску і была ўвасабленнем жыццярадаснасці, надзеі, выхаванасці і элегантнасці —душой і целам..."

Не раз Керхнеры збіраліся прыехаць у Дзярэчын, на радзіму Ірэны, але здзейсніць у той час гэта было не так проста. Лёс склаўся інакш: толькі пасля смерці жонкi Жан Кэрхнер наведаў Дзярэчын — было гэта 4-5 ліпеня1990 года. Ён моцна кахаў сваю Ірэну і не мог не выканаць яе запавет — наведаць Дзярэчын, дзе яна нарадзілася, дзе прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады, пабываць на могілках. Дзе пахаваны яе бацька. Але самае галоўнае -паглядзець, у якім стане знаходзіцца касцел, дзе Ірэна была ахрышчана, а пазней прыняла Першую Камуію святую.

Наш госць убачыў святыню ў непрыглядным стане. Моцна забалела сэрца. Як выканаць запавет каханай? Пасля роздуму цверда вырашыў: найлепшым помнікам Ірэне будзе адноўлены касцёл для яе аднавяскоўцаў і ўзяў пасля заключэння 21 студзеня 1991 года адпаведна дагавору з Біскупам Гродзенскім ксяндзом Тадэушам Кандрусевічам на сябе фінансавыя выдаткі на яго рамонт.

Аб гэтым сведчыць мемарыяльная дошка на сцяне ля ўваходу ў святыню:

На памяць Ірэне Кэрхнер-Жукоўскай
16.02.1926, Дзярэчын — 27.11.89, у Парыжы
Касцёл гэты адбудаваны, дзякуючы яе мужу Жану ў 1991-93 гг.

Кіраваў рамонтам адданы справе адраджэння ксёндз Вітальд Жэльветра, капуцын са Слоніма.

14 жніўня 1993 года — дзень урачыстага адкрыцця касцёла. На Імшы святой прысутнічаў Жан Кэрхнер з сынам і іншымі гасцямі з Францыі. Не хаваючы ад людзей сваёй узрушанасці, ён сказаў: "Вы — мае браты і сестры, таму што мая жонка нарадзілася тут. Калі я першы раз прыехаў сюды ў 1991 годзе, вырашыў дапамагчы вам у адбудове касцёла — у гонар Ірэны і дзеля адраджэння каталіцкай культуры. Цяпер касцёл адбудаваны. Уваскрэс! Ёсць гэта дар Божы, тут вы сумесна можаце выказаць вашу веру і вашы надзеі. Ведаю і спадзяюся, што будзеце вельмі клапаціцца аб святыні і зычу вам і сабе, каб гэты касцел быў адлюстраваннем нашай жывой садружнасці, пабудаванай на жывых камянях — у сэрцах вашых. Сардэчны вам дзякуй за актыўны ўдзел у адраджэнні святыні!"

Адкрыццё касцёла

У ліпені 1994 года на працу ў Дзярэчынскі касцёл прыехалі брат Юзэф Файлер, нямецкі святар-католік і брат Альбін Кеслер з ордэна "Браты -Самарытане Полымя Бязгрэшнага Сэрца Марыі". Працягвалася далейшае добраўпарадкаванне вакол святыні, будаўніцтва новых аб'ектаў. Якасна зроблены капітальны рамонт плябаніі, пабудаваны гаражы для гуманітарнай дапамогi — за 5 гадоў у Дзярэчын завезена 10 "фураў" гуманiтарнай дапамогі.

Дзярэчынскі касцёл—гэта культурны цэнтр вёскі. У ім пабывалі экскурсанты не толькі з Беларусі, але і iншых краін свету — Расіі, Польшчы, Германіі, Аўстрыi, Італіі, Украіны, Літвы. На развітанне многія госці сцвярджаюць: "Гэта самы прыгожы касцёл у Беларусi".

У вежы касцёла знаходзіцца звон, старэйшы за святыню на 200 гадоў — быў ён адліты ў 1717 годзе. У 1995 годзе брат Юзэф Файлер прывёз і ўстанавіў асяродак звана (яго хтосьці зняў у нялёгкія для касцёла часы). Цяпер звон працуе з дапамогай гадзіннікавай аўтаматыкі.

11 ліпеня 1999 года ў Дзярэчын зноў прыязджаў Жан Кэрхнер з Біскупам Парыжа Жан-Міхаілам Дзі Фалько і ксяндзом пралатам Станіславам Еж. У гэты дзень у касцёле адбылася Імша святая, прысвечаная светлай памяці Ірэны Кэрхнер-Жукоўскай, у якой удзельнічалі многія дзярэчынцы, а таксама вернікі з навакольных вёсак і парафій.

...Сёння, як і ў даваенныя гады, разносіцца па наваколлі мілагучны голас касцёльнага звана — ён кліча людзей да малітвы, пакаяння, згоды, любові i стваральнай працы на карысць Бацькаўшчыны.

Iрэна

Bottom bar
Домой!