Iшкальдзь

Назад Домой
Upper bar
Обычная казалоcь бы вёска. И в жителях с первого взгляда ничего особенного. Но те кто думает о костеле, гордятся тем что он есть у них. Повод - костелу более 700 лет. А это что-то значит. (Даже самое старое здание в Штатах втрое моложе)

Ішкальдзь. КасцёлІшкальдзь. Гэты старажытны маёнтак з цікавым архітэктурным помнікам размешчаны не так далека ад Снова, на захад ад чыгункі і шашы Мінск — Баранавічы. У няго можна патрапіць на аўтобусе ад Баранавіч або Стоўбцаў.

Ішкальдзь. КасцёлІшкальдзь знакаміта сваім выдатным касцёлам — адным з самых ранніх узораў беларускай готыкі.Ішкальдзь. Касцёл Паводле архіўных звестак вядома, што ён быў збудавапы ў 1472 г. Не так даўно гэта яшчэ раз пацвердзілася: у апублікаваных жыццёпісах віленскіх біскупаў ёсць сведчанне, што пры біскупе Яне Ласовiчу (1462—1481) Мікалай Няміровіч збудаваў у сваім маентку Ішкальдзь мураваны касцёл, які быў асвечаны ў 1471 г. (раней, у першай палове XV ст. ён так сама збудаваў касцёл у Уселюбе - самы старажытны познегатычны касцёл на Беларусi). Такім чынам, помнік збудаваны ў самую познюю пару развіцця гатычнага стылю, калі, як мы ўжо казалі, невысокія зальныя храмы з тонкімі апорамі прыйшлі на змену высотным кампазіцыям з магутнымі сценамі і слупамі і выдзеленымі вертыкальнымі элементамі, калі маляўнічасць і дэкаратыўнасць узялі верх над суровай сіметрыяй.

Ішкальдзь. КасцёлІшкальдзь. КасцёлІшкальдзь. КаплiчкаЯк паказала А. С. Янкавічэне, Ішкальдскі касцёл нясе на сабе адбітак як познебеларускай готыкі, так і некаторыя асаблівасці руска-раманскага ўплыву і нават недалёкага ўжо рэнесансу. Праўда, познегатычныя рысы, паказвае даследчыца, якія характэрныя для модных тады бязвежавых храмаў, на помніку з'яўляюцца галоўнымі. "Галоўны фасад завяршаецца вострым шчытом з нішамі, у цэнтры фасада — партал і акно, па баках адпаведна ўнутраным слупам-апорам сярэдняга нефа — контрфорсы. На бакавых фасадах рытмічна чаргуюцца вокны і контрфорсы. Ішкальдзь. КасцёлНа паўночным фасадзе вокнаў няма. Такая асаблівасць часта сустракаецца на гатычных храмах Прусіі. Святла для інтэр'ера было дастаткова. Як і прынята было ў познегатычных пабудовах, сцены будынка не тынкаваліся, чырвонай цэгле супрацьпастаўляліся атынкаваныя белыя нішы. Для гэтага ж стылю характэрны і партал са стрэльчатай аркай у прамавугольнай аблямоўцы". Ішкальдзь. КасцёлАд царкоўнага стылю XII ст., мяркуе А. С. Янкавічэне, у інтэр'ерах касцёла — магутныя слупы, якія дзеляць яго на тры нефы, і некаторыя іншыя асаблівасці. Мы сказалі яшчэ аб рысах рэнесансу ў Ішкальдскім касцеле. Даследчыца бачыць іх перш за ўсе ў замене гатычных арак паўкруглымі. Аднак яна знаходзіць у храме і рысы самастойнасці: шчыпец з нішамі галоўнага фасада аддзелены ад ніжняй часткі сцяны ледзь прыкметна, аднак у гэтым выпадку контрфорсы ў познегатычных храмах даходзяць да верху і заканчваюцца асаблівымі "сілуэтнымі акцэнтамі". Фота з кнiгi 'Iлюстраваная храналогiя гiсторыi Беларусi'Тут жа яны канчаюцца на плоскасці шчыта, а нішы дзякуючы гэтаму ўдалося размясціць у шахматным парадку. Арыгінальныя тут і формы контрфорсаў і прыступкавая форма абрысаў шчыта. Нічога падобнага ў іншых познегатычных помніках мы не знаходзім. Касцёл у Ішкальдзі, які ўспрыняў комплекс разнастайных рысаў (заходнееўрапейскіх, усходнеславянскіх), вельмі арыгінальны і ў гэтым яго вялікая каштоўнасць! Недзе на шляху да касцёла

Ішкальдзь адзін час была родавым маёнткам Іллінічаў, а ад іх перайшла да Радзівілаў.
Падрыхтавана па матэрыялах кнiгi Л.В. Аляксеева "Гродна i помнiкi Панямоння"21/2/2002, Belmont, California

Bottom bar
Домой!